У Варнянскім касцёле на Астравеччыне знайшлі старадаўнюю фрэску
Яна была пад пластом тынкоўкі, піша "Гродненская правда". У савецкі час касцёл быў зачынены. Магчыма, менавіта ў гэты перыяд і схавалі будаўнікі пад пластом тынкоўкі каштоўную карціну, аўтарства якой яшчэ належыць высветліць. Час стварэння фрэскі паспрабуюць высветліць навукоўцы-рэстаўратары, якіх пробашч касцёла запрасіў для далейшай працы ў храме. Паводле папярэдніх звестак, на фрэсцы намаляваны святы Станіслаў Костка, які лічыцца заступнікам моладзі.
Не выключана, што знойдзеная фрэска – не адзіная знаходка ў старадаўнім касцёле, пабудаваным у 1760–1769 гадах.
Не выключана, што знойдзеная фрэска – не адзіная знаходка ў старадаўнім касцёле, пабудаваным у 1760–1769 гадах.