У Варшаве адчыняецца кнігарня "Кнігаўка"

Наста Карнацкая і Андрэй Янушкевіч у варшаўскім памяшканні "Кнігаўкі"

Наста Карнацкая і Андрэй Янушкевіч у варшаўскім памяшканні "Кнігаўкі" / t.me/newknihauka

У Варшаве адчыняецца кнігарня "Кнігаўка", куды можна будзе прыйсці і купіць на месцы ўпадабаныя беларускія кніжкі. Пра гэта паведамляе выдавец Андрэй Янушкевіч.

Кнігарню плануецца адчыніць да 6 лютага — у гэты дзень выдавецтву "Янушкевіч" споўніцца 10 гадоў.

Акрамя самога Янушкевіча ў "Кнігаўцы" будзе працаваць Наста Карнацкая, якая працавала і ў мінскай кнігарні. "Памятаеце, як гэтыя два чалавекі працавалі ў мінскай кнігарні "Кнігаўка", якая пратрымалася менш за суткі? Абяцаем, што варшаўская "Кнігаўка" будзе працаваць мінімум у 365 разоў больш", — піша Янушкевіч.

Раней выдавецтва "Янушкевіч" адчыніла ў Польшчы анлайн-кнігарню.

У Мінску кнігарня "Кнігаўка" адчынілася ў траўні 2022 года, але здолела адпрацаваць толькі адзін дзень. Спярша туды прыйшлі дзяржпрапагандысты, а за імі з'явіліся сілавікі. Супрацоўнікаў кнігарні забралі на "суткі", а ў выданнях сталі вышукваць "экстрэмізм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі