У Варшаве згадалі пра беларускага партызанскага камандзіра (фота)

Споўнілася 122 гады са дня народзінаў ваяра Беларускай Народнай Рэспублікі, камандзіра атрада беларускага антысавецкага партызанскага руху ў 1920-я Цімафея Хведашчэні. 9 чэрвеня сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці" разам з унукам Хведашчэні ўшанавалі яго памяць. Яны наведалі магілу беларускага дзеяча на Паўночных могілках у Варшаве.

Старшыня арганізацыі Анатоль Міхнавец распавёў Еўрарадыё, што некалькі гадоў запар шукалі магілу славутага беларускага афіцэра, а калі знайшлі, здолелі скантактавацца са сваякамі Хведашчэні. Высветлілася, што ў 1945-м, каб пазбегнуць арышту савецкімі спецслужбамі, ён памяняў прозвішча на Федашчэня. Тым не менш, праз некалькі гадоў яго арыштавалі, за кратамі партызанскі камандзір правёў дзесяць гадоў. Дачка Міра распавяла, што ў кватэры былі ператрусы, наладжваліся засады на знаёмых бацькі. Сваякі вымушаныя былі знішчаць фотаздымкі, кнігі, асабістыя рэчы, якія мелі беларускае нацыянальнае адценне. Захаваўся толькі пярсцёнак Хведашчэні з Пагоняй.

Беларускі дзеяч памёр на руках свайго ўнука Рамана Тамаша 2 сакавіка 1977 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі