У Ваўкавыскім раёне хлопчык загінуў ад удару токам

Пад Ваўкавыскам ад удару токам загінула дзіця / Под Волковыском от удара током погиб ребенок / кадр з відэа СК

Пад Ваўкавыскам ад удару токам загінула дзіця / кадр з відэа СК

10-гадовы хлопчык у Ваўкавыскім раёне загінуў ад удару токам. Трагедыя здарылася ўвечары 9 жніўня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Хлопчык разам з бацькам адпампоўваў ваду з басейна з дапамогай электрапомпы. Потым мужчына папрасіў сына адключыць абсталяванне ад электрасеткі. Хлопчык дакрануўся рукой да адкрытых частак вілкі — і атрымаў смяротны ўдар токам.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Паводле папярэдніх высноваў, удар токам адбыўся з-за вільгаці на провадзе абсталявання.

Следчы камітэт праводіць праверку інцыдэнта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі