У Ваўкавыску невядомы прадмет выявіўся моцнай крыніцай радыяцыі

У Ваўкавыску невядомы прадмет выявіўся моцнай крыніцай радыяцыі

У Ваўкавыску знайшлі невядомы прадмет, якія выявіўся моцнай крыніцай радыяцыі. Паведамленне пра небяспечную знаходку паступіла ў МНС 18 снежня ў 11.25. Невядомы прадмет “фаніў” так, што выпраменьванне перавышала норму ў 60 разоў. Нейкім чынам ён трапіў на адкрытую пляцоўку нарыхтоўчай канторы Ваўкавыскага філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

Падчас набліжэння да прадмета магутнасць дозы гама-выпраменьвання на адлегласці 0,5 метра склала 12 млЗв/г, на адлегласці 3 метры прыбор паказаў дапушчальны ўзровень радыяцыі.

Кіраўніцтва прадпрыемства рыхтуе заяўку ў Інстытут энергетычных ядзерных даследаванняў у Соснах для вызначэння віду і тыпу крыніцы выпраменьвання. Пасля правядзення даследавання крыніцу радыяцыі ўтылізуюць, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі