У Ваўкавыску пенсіянер забіў жонку па загадзе “галасоў у галаве”
Паводле інфармацыі Гродзенскага УУС у Ваўкавыску 65-гадовы пенсіянер, які злаўжываў спіртнымі напоямі, забіў сваю 67-гадовую жонку сякерай па загадзе “галасоў у галаве”.
Па словах праваахоўнікаў, пенсіянер сякерай нанес два ўдары ў галаву і адзін — у спіну жанчыны. Праз суткі труп пенсіянеркі знайшлі.
Аператыўнікі затрымалі мужа, які прызнаўся ў здзяйсненні злачынства і нават растлумачыў прычыну зробленага. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч. 1 артыкула 139 КК Рэспублікі Беларусь — “Забойства”.
Сям’я суседзямі і сваякамі характарызавалася станоўча. Раней ніякіх парушэнняў закону з боку пенсіянера не назіралася. Нават нягледзячы на тое, што ён ужо цягам доўгага часу злоўжываў спіртнымі напоямі, яго верная жонка ні разу не звярталася ў міліцыю з-за нядбайнага мужа.
Фота: penzalife.info