У верасні ў Мінск прыбудзе прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея
У верасні плануецца візіт у Мінск прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са словаў прадстаўніка Беларусі ў Савеце ІІХФ, намесніка старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Сяргея Ганчарова.
Фазель мяркуе наведаць матчы турніру фінальнай алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску. Турнір пройдзе ў "Мінск-Арэне" з 1 па 4 верасня.
Апошні раз кіраўнік міжнароднай хакейнай федэрацыі быў у Мінску на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе. Па словах Ганчарова, Фазель любіць Мінск і з радасцю чакае прыезду ў Беларусь.