У Верхнядзвінску знойдзены скарб часоў Вялікага княства Літоўскага
У Верхнядзвінску знойдзены скарб часоў Вялікага княства Літоўскага. Гэта амаль чатырыста срэбных манет, меркавана адчаканеныя ў 16-м стагоддзі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Скарб знайшлі ў цэнтры горада пры правядзенні земляных прац. Праўда, рабочыя мяшок з грашыма не заўважылі, на яго звярнуў увагу салдат тэрміновай службы, які праходзіў паблізу.
Пакуль скарб знаходзіцца ў Верхнядзвінскім РАУС. Экспертыза будзе ўстанаўліваць гісторыка-культурную каштоўнасць знаходкі.