У Версальскім палацы ў Парыжы здарыўся пажар

Пажар у Версальскім палацы

Пажар у Версальскім палацы / сацсеткі

Пажар адбыўся ў Версальскім палацы ў Парыжы. У сацсетках з'явіліся відэаролікі, як над будынкам падымаецца дым.

Калі спрацавала пажарная сігналізацыя, з палаца эвакуявалі некалькі соцень чалавек, перадае BFMTV. На месца здарэння прыбылі пажарныя, сотні людзей назіралі за падзеямі з-за агароджы палацава-паркавага комплексу.

Паводле Reuters, загарэлася частка страхі, дзе адбываўся рамонт. У прэс-службе комплексу кажуць, што пажар пачаўся ў Мармуровым двары, дзе размяшчалася каралеўская рэзідэнцыя. Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў, выстаўленыя экспанаты не пашкоджаныя.

Версальскі палац быў галоўнай рэзідэнцыяй каралёў Францыі ад Людовіка XIV да Людовіка XVI. У 1979 годзе яго ўключылі ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі