У Віцебскай вобласці з пачатку года налічылі больш за тысячу пустых дамоў

Закінутыя дамы ў Беларусі з пачатку года ўключаюць у Адзіны рэестр пустых дамоў

Закінутыя дамы ў Беларусі з пачатку года ўключаюць у Адзіны рэестр пустых дамоў / vb.by

З пачатку года ў Віцебскай вобласці ў Адзіны рэестр пустых дамоў унеслі 1098 аб'ектаў, расказвае выданне "Віцебскія весці". Рэестр пачалі фармаваць 1 студзеня 2023 года. Ён бясплатна даступны для ўсіх ахвочых. Патэнцыйны пакупнік можа разгледзець канкрэтныя дамы, убачыць іх месцазнаходжанне, стан і ўзрост.

Як ідзе працэс працы з дамамі, што пустуюць, абмяркоўвалі надоечы на асобным пасяджэнні з удзелам мясцовых чыноўнікаў і прадстаўнікоў Камітэта дзяржкантролю. Аказалася, ёсць праблемы. Чыноўнікі на месцах марудзяць з прызнаннем жылых дамоў пустымі. А яшчэ недастаткова актыўна вырашаюць праблему скарачэння такога жылля — за 9 месяцаў гэтага года знеслі толькі 131 дом з 220 намечаных і прадалі 32 з 84.

Пры гэтым чатыры раёны вобласці паспелі ўжо цалкам асвоіць грошы, якія вылучалі пад знос дамоў, што пустуюць. Папрасілі яшчэ. Грошы для іх знайшлі, адзначае выданне. На нядаўняй сесіі абласнога Савета дэпутатаў было прынятае рашэнне накіраваць ім яшчэ 200 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі