Віцебская ЖКГ збіраецца патраціць 19 тысяч рублёў на вывешванне і зняццё сцягоў

Віцебская ЖКГ збіраецца патраціць 19 тысяч рублёў на вывешванне і зняццё сцягоў

У Віцебску аб'явілі тэндар на вывешванне і зняццё 6700 сцягоў у горадзе. Гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка шукае жадаючых паўдзельнічаць у святочным афармленні горада ў перыяд з траўня да снежня 2020 года. Прыблізны кошт — 19 тысяч рублёў (гэта 7,7 тысячы долараў)! Гэтыя немалыя грошы возьмуць з гарадскога бюджэту.

Выканаўца мусіць вывесіць сцягі, прызначаныя для святочнага афармлення горада, а пасля "у раней абумоўленыя тэрміны" іх зняць. Аплата будзе здзяйсняцца толькі па факце выкананых працаў.

Віцебская ЖКГ збіраецца патраціць 19 тысяч рублёў на вывешванне і зняццё сцягоў
goszakupki.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі