У Віцебску хлопец атрымаў моцны апёк жывата ад петарды
У Віцебску 23-гадовы хлопец трапіў у лякарню з тэрмічным апёкам жывата — вынік неасцярожнага абыходжання з петардай. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Віцебскай абласной міліцыі, у навагоднюю ноч кампанія студэнтаў ВДУ імя П.Машэрава паліла петарды побач з інтэрнатам. Адзін з маладых людзей атрымаў траўму.
Выкліканыя медыкі аказалі яму дапамогу і даставілі ў лякарню для назірання за яго станам.
Праваахоўнікі таксама адзначаюць, што ў цэлым святочная ноч у рэгіёне абышлася без сур’ёзных інцыдэнтаў.