У Віцебску міліцыя ахоўвае навагоднія ёлкі ад нацыянальных сцягоў

Сталыя пасты міліцыі з’явіліся каля навагодніх ёлак у Віцебску. Гэта наступства таго, што на галоўную ёлку быў усталяваны бел-чырвона-белы сцяг. Калі раней міліцэйскія нарады патрулявалі тэрыторыю вакол ёлкі ў пэўным радыюсе, то цяпер пост размешчаны ў непасрэднай блізкасці да дрэва. Відавочна, што гэтыя меры перасцярогі накіраваныя на тое, каб перашкодзіць жадаючым паўтарыць цуд на Каляды — калі на плошчы Перамогі над вершалінай ёлкі на вышыні 35 метраў залунаў бел-чырвона-белы сцяг.

"Народныя навіны Віцебска" нагадваюць, што ў Віцебску затрыманыя Сяргей Каваленка, якога падазраюць у вывешванні нацыянальга штандара на галоўнай ёлцы, і яго сябар Алег Сурган, якога раней таксама затрымлівалі за акцыі са сцягамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі