У Віцебску праходзіць выстава старых ёлачных цацак і навагодніх паштовак

У віцебскім музеі прыватных калекцый праходзіць выстава "Навагоднія цацкі, свечкі і хлапушкі", у якой прадстаўлены ёлачныя ўпрыгажэнні 1930—1960 гадоў і навагоднія віншавальныя паштоўкі 1950—1960 гадоў, сабраныя жыхаркай Віцебска Нінай Бондаравай.

Самая старая паштоўка на выставе датаваная годам, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. На ёй у круглай рамцы паказаны не зімовы, а вясенні пейзаж, пад ім яловыя лапкі і надпіс "З Новым 1941 годам!". На многіх паштоўках — выявы Крамля і Краснай плошчы ў Маскве.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі