У Віцебску прапаршчык падстрэліў салдата тэрміновай службы

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, прапаршчык ненаўмысна выстраліў з пісталета ПМ. У выніку лёгкае раненне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы.



Пацярпеламу неадкладна аказалі першую медычную дапамогу, і ён быў дастаўлены ў медустанову па месцы дыслакацыі вайсковай часці. Ніякай пагрозы для жыцця вайскоўца няма.



Падрабязнасці падзеяў высвятляе камісія Мінабароны.



Фота — copypast.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі