У Вiцебску выдаткавана 58 га пад новы мікрараён
Кiраўнiцтва Віцебскай вобласцi выдаткавала 58 га зямель на паўночна-ўсходнiм напрамку Вiцебска для ўзвядзення новага жылога мiкрараёна “Бiле¬ва-2”. Сёлета на гэтай пляцоўцы плануецца забудаваць больш за 200 тысяч квадратных метраў жылля. Увогуле ж на працягу года абласны цэнтр мяркуецца “прырасцiць” не менш чым на 350 тысяч квадратных метраў жылля, піша газета "Рэспубліка".