У Віцебску затрымалі буйную партыю амфетаміну з Польшчы

Учора у Віцебску затрымалі 20-гадовага наркакур’ера. Пры сабе хлопец меў 172 грамы амфетаміну. Наркотык ён прывёз з Польшчы, дзе нейкі час навучаўся у адным з ВНУ.
Як паведамілі ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, наркотык адзначаецца надзвычай высокай якасцю. Гэта першы выпадак, калі амфетамін трапляе на Віцебшчыну з Польшчы.

Супрацоўнік УБАЗ: “Гэта найбольшая партыя амфетаміну, затрыманая на Віцебшчыне за апошнія некалькі гадоў. Наркадылер меў намер распаўсюдзіць яго ў моладзевым асяродку. З гэтай партыі магло атрымацца больш за 500 доз, а каштуе яна болей чым 10 тысяч долараў”.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, зараз высвятляецца, ці маюць дачыненне да пастаўкі наркотыкаў у Беларусь двое хлопцаў, што знаходзіліся ў машыне разам з наркакур’ерам. Сам маладзён, які прывёз наркотыкі, таксама ўжываў іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі