У ВНУ Беларусі зменшаць колькасць платных месцаў
Планы прыёму на платныя формы не выконваліся / Еўрарадыё
У ВНУ Беларусі зменшаць колькасць платных месцаў, бо планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.
"Так, будзе карэкціроўка планавых лічбаў у бок павелічэння прыёму недзе ў рэгіянальных ВНУ, недзе павялічым і ў сталічных на запатрабаваныя спецыяльнасці: медыцынскія, педагагічныя і гэтак далей. Але ў цэлым бюджэтныя лічбы захаваюцца. Па платных — пэўная карэкціроўка адбудзецца ў бок змяншэння, таму што тыя вынікі аналізу, якія мы маем за мінулыя гады, гаварылі аб тым, што і так планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Гэта значыць, пэўная карэкціроўка будзе", — паведаміў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.