У Воранаўскім раёне мнімая вядзмарка здымала сурокі за Br300 тысяч
У Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці затрымалі жанчыну, якая нібыта дапамагала людзям зняць сурокі, паведамляе БЕЛТА. Міліцыя выйшла на яе пасля звароту бацькоў аднаго хлопца, якому яна нібыта аказвала такія паслугі. “Вядзмарка” прызначыла яму 6 сеансаў лекавання, 300 тысяч рублёў за кожны. Пры гэтым яна абяцала вярнуць грошы, якія нібыта былі неабходныя для замовы. Пасля трэцяй сустрэчы тарыфы ўзраслі. Вядзмарка ўзяла спачатку 500 тысяч рублёў і папрасіла прывезці яшчэ 600 тысяч. Грошы, з яе словаў, трэба было спаліць, бо пасля малітваў у іх перайшло ўсё зло.
Цяпер жанчыне давядзецца адказваць за спробу махлярства.
Цяпер жанчыне давядзецца адказваць за спробу махлярства.