У выбарах прагаласуюць каля 13 тыс. чалавек з месцаў пазбаўлення волі
Каля 13 тысяч чалавек, змешчаных ва ўстановы пенітэцыярнай сістэмы Беларусі, змогуць прагаласаваць на выбарах. Гэта каля 1400 чалавек, змешчаных цяпер пад арышт, каля 3 тысяч чалавек, змешчаных у лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП), а таксама больш за 8 тысяч чалавек, які адбываюць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу, адзначае "Інтэрфакс".
Арыштаваным будуць прадстаўленыя ўрны для галасавання ў камеры, а ў ЛПП будуць арганізаваныя выбарчыя ўчасткі.
Арыштаваным будуць прадстаўленыя ўрны для галасавання ў камеры, а ў ЛПП будуць арганізаваныя выбарчыя ўчасткі.