У выніку чыгуначнай катастрофы ў Германіі ёсць загінулыя і параненыя
У выніку чыгуначнай катастрофы ў Германіі ёсць загінулыя і параненыя. 3 чэрвеня ў баварскай акрузе Гарміш-Партэнкірхен сышоў з рэек пасажырскі цягнік, які рухаўся ў Мюнхен, вагоны перакуліліся. Вядома пра 4 загінулых. Трое з іх былі пад разбітым вагонам, іх дагэтуль не апазналі. Адна жанчына памерла па дарозе ў бальніцу. Як піша bild.de, загінулых можа быць больш — 12 чалавек лічацца знілымі без вестак. Пацярпелі каля 60 чалавек, 16 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Прычыны аварыі на чыгунцы высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.