У забруджанай вёсцы Брагінскага раёна пабудуюць буйную ферму

У забруджанай вёсцы Брагінскага раёна пабудуюць буйную ферму

У забруджанай вёсцы Брагінскага раёна будуюць буйную малочна-таварную ферму, якая будзе належаць ААТ “Брагінка”. Тэндэр на ўзвядзенне аб’екта выйграў Гомельскі домабудаўнічы камбінат, піша gomel.today. Кошт праекта — 18 451 357 рублёў. Тэрмін — з 1 чэрвеня 2018 года па 20 красавіка 2019 года.

Ферма будзе размяшчацца ў вёсцы Шкураты, якая паводле звестак на 11 студзеня 2016 года належала да зоне пражывання з перыядычным радыяцайным кантролем. Шчыльнасць забруджання глебы цэзіем-137 у гэтай мясцовасці можа складаць ад 1 да 5 КІ/км2, стронцыем-90 — ад 0,15 да 2 КІ/км2, плутоніем-238, 239, 240 — ад 0,02 да 0,05 КІ/км2.

У сацыяльна-радыяцыйным пашпарце Брагінскага раёна фіксавалася, што ў вёсцы Шкураты былі выпадкі перавышэння РДУ-99 па ўтрыманні радыенуклідаў у малацэ з асабістых падсобных гаспадарак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі