У замку-музеі сфатаграфавалі прывід дзяўчынкі (фота)
Здарэнне адбылося ў Вялікабрытаніі.
Джон Бернсайд і Шона Бэкхаўс разам з сынам яшчэ два гады таму наведвалі Ёркшырскі замак-музей і зрабілі там некалькі здымкаў. Доўгі час яны не пераглядалі фотаальбом, а нядаўна заўважылі на тых фота прывід — маленькую дзяўчынку, апранутую ў сукенку часоў Віктарыянскай эпохі.
Брытанцы прызналіся, што былі напалоханыя, калі пабачылі прывід, які стаяў так блізка ад іх. Толькі пазней яны паказалі здымкі журналістам, адзначае газета Mirror.
У замку-музеі кажуць, што калісьці там была турма. Прывіды ў такім месцы — не рэдкасць.
Фота — mirror.co.uk