У зборную Беларусі запрошаны Вітус, але Штанге яго яшчэ не бачыў (фота)
Днямі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге агучыў спіс 45 футбалістаў-кандыдатаў у галоўную каманду краіны. Самым загадкавым гульцом нават для спецыялістаў стаў Вітус. Еўрарадыё паспрабавала разабрацца, якім чынам гэты малады чалавек патрапіў у «спіс Штанге». Высветлілася, што левы абаронца Максім Вітус выступае за мінскі клуб
МТЗ-РІПА, але не за аснову, а за дубль!
У адсутнасць галоўнага трэнера каманды Юрыя Пунтуса, які па сямейных справах паляцеў у ЗША, Еўрарадыё пагаварыла з дырэктарам МТЗ-РІПА Міхаілам Юферавым. Вось як ён характарызуе Вітуса:
“Не дарма ж яго бралі на стажыроўку ў шатландскі “Хартс”, ён у мінулым годзе там быў амаль месяц. Стажыраваўся. За дубль стабільна гуляе. За моладзевую зборную…”
Максіму цяпер 18 гадоў. Ён згуляў за дубль МТЗ-РІПА 20 гульняў, галоў на сваім рахунку не мае. Вітус нарадзіўся ў Ваўкавыску. Пра тое, як ён патрапіў у Мінск, вядома – хлопца знайшлі мінскія трэнеры-селекцыянеры. А вось як Максіма знайшоў Штанге – адныя здагадкі.
Міхаіл Юфераў прапануе сваю версію:
“Гэта па рэкамендацыі, як я разумею, Раднёнка (галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай - ЕРБ). Як і астатніх нашых хлопцаў, па рэкамендацыі трэнера маладзёжнай зборнай”.
Такім чынам з Вітусам Еўрарадыё разабралася. Першая сустрэча нямецкага спецыяліста з ім яшчэ наперадзе. А вось пра лёс футбаліста Давідовіча, якога яшчэ летам Штанге хацеў бачыць у складзе нацыянальнай зборнай, дагэтуль нічога невядома…
Фота - http://www.mtz-ripo.by