У Зэльве каля прыватнага дома знайшлі труп мужчыны
10 красавіка праваахоўнікам паступіла паведамленне, што ў Зэльве каля аднаго з прыватных дамоў знайшлі труп мужчыны, інфармуе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.
Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, выявіла, што гэта мясцовы 45-гадовы жыхар. На целе мужчыны былі выяўленыя сляды гвалтоўнай смерці.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.