У Зэльвенскім раёне ў самагоншчыка канфіскавалі 2800 літраў брагі
У вёсцы Клепачы Зэльвенскага раёна міліцыя выявіла самагоншчыка-“дармаеда”. У хляву нежылога дома ён трымаў самагонны апарат, а таксама 2800 літраў брагі, 10 літраў самагону і 10 літраў вадкасці з утрыманнем спірту.
Апарат, самагон і вадкасць канфіскавалі, а брагу знішчылі, інфармуе прэс-служба МУС.
А ў Бабруйску ў непрацоўнай мясцовай жыхаркі канфіскавалі 520 літраў вадкасці з утрыманнем спірту.