У Жлобінскім раёне пашкодзілі газаправод
У Жлобінскім раёне пры правядзенні рамонтных работ быў пашкоджаны газаправод. Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, 5 траўня ў вёсцы Кірава прадпрыемства "Гомельаблгаз" праводзіла земляныя работы.
Пагрузчыкам "Амкадор" быў пашкоджаны трубаправод, ціск у якім знізіўся з 4 да 0,5 атмасфер. У выніку здарэння дзве вёскі суседняга Рагачоўскага раёна засталіся без газазабеспячэння. Паводле слоў прэс-сакратара абласнога ўпраўлення МНС Руслана Габрылёва, наступствы аварыі былі ліквідаваныя на працягу дня. Газазабеспячэнне ў вёсках адноўлена.