У ЗША 12-гадовы хлопчык скраў машыну і праехаў на ёй 120 км

У ЗША 12-гадовы хлопчык скраў машыну і праехаў на ёй 120 км

У амерыканскім горадзе Нью-Агаста (штат Місісіпі) затрымалі 12-гадовага хлопца, які скраў машыну і праехаў на ёй 120 км. Падлетак патлумачыў, што ён жыве ў штаце Алабама. Пасля сваркі з бацькамі ён без дазволу ўзяў ключы ад матчынага аўто і паехаў, паведамляюць замежныя СМІ.

Непаўналетні вандроўнік перасёк штат, дабраўся да суседняга і спыніўся на запраўцы ў Нью-Агасце, каб папоўніць бензабак машыны.

Паліцыя ўражаная тым, як далёка здолеў з’ехаць падлетак і пры гэтым не ўвязацца ў ДТЗ. Ці будуць у яго праблемы з законам, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі