У ЗША пахавалі саліста гурта Linkin Park
У штаце Каліфорнія (ЗША) адбылося пахаванне саліста гурта Linkin Park Чэстара Бэнінгтана. Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, жалобная цырымонія прайшла ў батанічным садзе горада Палас-Вердэс-Эстейтс. Гэты гарадок размешчаны побач з домам памерлага выканаўцы.
Пахаванне Бэнінгтана было закрытым: на ім прысутнічалі толькі блізкія спевака. Праўда, іх набралося некалькі соцень чалавек. Усе яны на руках мелі бранзалеты, як апранаюць гледачы на канцэртах. Паліцыя перакрыла доступ на мерапрыемства, правяраючы ва ўсіх запрашальнікі і бранзалеты.
Чэстэр Бэнінгтан скончыў жыццё самагубствам 20 ліпеня. Рок-спеваку было 42 гады.