Удаву Андрэя Зельцэра Марыю Успенскую перавялі ў "Навінкі"
Марыю Успенскую, удаву загінулага айцішніка Андрэя Зельцэра, перавялі з СІЗА №1 ("Валадарка") у псіхіятрычную лякарню ў "Навінках", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
16 чэрвеня ёй прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Жанчыну судзілі па абвінавачанні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Суд над Успенскай праходзіў як над "асобай, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне", на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці. Працэс быў закрытым.
Суд спагнаў з яе матэрыяльную кампенсацыю — 100 тысяч рублёў на карысць пацярпелай, то бок жонкі забітана супрацоўніка КДБ Дзмітрыя "Нірваны" Федасюка. Грошы абяцалі пералічыць на карысць мінскага дзіцячага дома №5.
Муж Успенскай айцішнік Андрэй Зельцэр загінуў у перастрэлцы ў верасні 2021 года, калі супрацоўнікі КДБ штурмавалі яго кватэру. Пры гэтым у перастрэлцы загінуў і адзін з супрацоўнікаў КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.