Удзельнікі акцыі 27 ліпеня аштрафаваныя за дробнае хуліганства
Удзельнікаў акцыі ў гонар 20-годдзя Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі аштрафавалі — такім стаў вынік працэсаў, якія прайшлі сёння ў судзе Савецкага раёна Мінску.
Штрафы за дробнае хуліганства прысудзілі старшыні аргкамітэту руху “Разам” Вячаславу Сіўчыку, а таксама моладзевым актывістам Мікалаю Дземідзенку, Андрэю Кіму і Кацярыне Давыдзік.
27 ліпеня актывісты апазіцыі хацелі ўскласці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу, а таксама прачытаць вершы паэтаў побач з іхнымі статуямі. Міліцыя затрымала чатырох актывістаў на плошчы Якуба Коласа. Ноч яны правялі ў пастарунку на Акрэсціна. Суды павінны былі адбыцца 28 ліпеня, але іх перанеслі на 5 жніўня, бо сведкі з боку міліцыі не прыйшлі, паведамляе БелаПАН.