Удзельнікі аварыі пад Мінскам абвяргаюць версію ДАІ
Пацярпелыя ў “спецаперацыі” ДАІшнікаў па затрымцы нецвярозага кіроўцы-ўцекача ў шоку ад афіцыйнай версіі здарэння, абвяргаюць яе і сцвярджаюць, што іх машыны інспектары ДПС спецыяльна выставілі на дарозе ў якасці перашкоды. Кожнаму ўказаўшы яго месца па палосах. Нагадаем, што 2 сакавіка на 8-м кіламетры трасы Мінск-Мікашэвічы інспектары ДАІ правялі затрыманне вадзіцеля, які ўцякаў ад іх ад самога Слуцку. Каб нарэшце спыніць уцекача, ДАІшнікі выставілі на дарозе перашкоду з прыватных машын.
Учора намеснік начальніка рэспубліканскага ДПС Ігар Ваніцкі выказаў афіцыйную версію здарэння. Па яго словах, міліцэйскія машыны ехалі насустрач уцекачу па сустрэчнай паласе з уключанымі праблісковымі маячкамі. Вадзіцелі прыватных аўто, заўважыўшы іх, спыніліся. Але не з’ехалі чамусьці на ўзбочыну, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху, а засталіся стаяць на палосах.
Вось як Еўрарадыё пракаментаваў заяву намесніка начальніка ДПС пацярпелы ў “спецаперацыі” ДАІ Юрый Пашкевіч.
Юрый Пашкевіч: “Калі мы пад’ехалі да іх, машыны ДАІ ўжо стаялі на ўзбочыне без праблісковых маячкоў на павароце на Калодзішчы. На першай паласе ўжо стаяў чорны BMW, а на трэцяй -- Toyota RAV4 Алены Калпаковай. Яны ўжо стаялі на той момант, калі я пад’язджаў. Я ехаў па чацвёртай паласе, і інспектар спыняў мяне “палкай”. Па правілах я павінен спыніцца ў крайняй правай паласе. Я пачаў з’язджаць, а ён мяне накіраваў у другі рад і паказаў спыніцца там”.
Еўрарадыё: “Інспектар канкрэтна паказаў вам куды станавіцца?”
Юрый Пашкевіч: “Ён канкрэтна паказаў мне, куды ехаць і стаць паміж BMW і Toyota RAV4. Я быў у шоку, калі пачуў гэты каментар! Чаму мы, калі яны ехалі нам насустрач з уключанымі маячкамі, не прынялі ў крайнюю правую паласу? А яны сваімі машынамі не перагарадзілі і не дасталі шыпы? І што гэта за рэгуляванне рукамі, што мы, 4 чалавекі, не зразумелі, што трэба хутчэй праязджаць? Калі трэба, яна за лічаныя імгненні разганяюць натоўп на праспекце, а тут яны 4 машыны не маглі разагнаць!”
Еўрарадыё: “Калі вы спыніліся, інспектар падыйшоў да вас, прадставіўся, нешта сказаў?”
Юрый Пашкевіч: “Нічога гэтага не было. Я паспрабаваў выйсці з машыны, прыадчыніў дзверы, а ён мне толькі сказаў, каб я заставаўся на месцы”.
Еўрарадыё: “А вы яму штосьці сказалі, пацікавіліся тым, што вы парушылі, чаму вас спынілі?”
Юрый Пашкевіч: “Не. Я толькі здзівіўся, чаму мы стаім 4 машыны на ўсю дарогу. Звычайна, калі ідзе нейкая аблава альбо праверка, выстройваюцца ўсе на крайняй правай паласе. І далей – дагляд, прадставіліся, з якой нагоды спынілі. А тут без тлумачэнняў выставілі ў адзін рад. І ўсё. Прайшло імгненняў 30-40, я толькі паспеў паглядзець па баках, што там робіцца, перакінуліся некалькімі словамі здзіўлення ад таго, што адбываецца, з жонкай, як убачыў, што інспектары спераду пачалі разбягацца. Тут я зразумеў, для чаго нас паставілі”.
Еўрарадыё: “А вы не заўважылі, што здарылася з уцекачом і пасажырамі яго машыны?”
Юрый Пашкевіч: “Пакуль мяне даставалі з машыны (у машыны Юрыя Пашкевіча ад удару заклініла дзверы – рэд.), я быў без прытомнасці. Але потым, калі мяне аглядалі дактары, я з ім сядзеў у адной машыне. Я тады не ведаў, што гэта ён. Пры мне ён пачаў прыходзіць у прытомнасць і назваў сваё імя – Рома. Астатніх дзвюх дзяўчат і хлопца я не бачыў”.
Еўрарадыё: “Вы падтрымліваеце адносіны з іншымі пацярпелымі?”
Юрый Пашкевіч: “З Аляксеем усё збольшага нармальна. А Алена… Яна знаходзіцца ў такім шокавым і стрэсавым стане, што нікуды не ходзіць. У чалавека нервовы зрыў, і яна пастаянна звяртаецца да псіхіятра. Вельмі нешта сур’ёзнае ў яе”.
У інтэрв’ю газеце “Экспресс-Новости” Алена Калпакова таксама расказала, што калі інспектар ДАІ загадаў ёй спыніцца, яна спрабавала з’ехаць з трэцяга рада, па якім на той момант рухалася, на ўзбочыну. Але інспектар загадаў ёй заставацца на сваім радзе.
Фота: Авто-Бизнес Weekly
Таксама на гэтую тэму:
ДПС: Дарогу інспектары перакрывалі сваімі машынамі?
ДАІ назвала дзеянні сваіх супрацоўнікаў правільнымі
ДАІшнік мусіць аплаціць шкоду, калі ДТЗ здарылася па яго віне
Форум ГУУС: Патрабуем імёны супрацоўнікаў ДАІ - арганізатараў "жывога шчыта"
Слуцкіх ДАІшнікаў адправілі ў адстаўку, але яны пра гэта не ведаюць