Удзельнікі банды Рынаса атрымалі ад 2 да 14 гадоў пазбаўлення волі
У панядзелак Віцебскі абласны суд зачытаў прысуд членам так званай банды Рынаса і яе кіраўніку. Трыццаць чалавек, у тым ліку і сам Рынас, атрымалі розныя тэрміны пазбаўлення волі — ад двух да чатырнаццаці гадоў.
Паводле прадстаўніка дзяржаўнага абвінавачання Ігара Лісоўскага, нягледзячы на тое, што суд разбіраўся у справе крымінальнай групы амаль 10 месяцаў, кропку ставіць яшчэ не варта. Не выключана, што асуджаныя будуць абскарджваць прысуд. Таксама абскардзіць прысуд можа і пракуратура.
Лісоўскі: “З боку абвінавачання прасілі тэрміны ад 2 да 18 гадоў пазбаўлення волі, суд даў ад 2 да 14 гадоў. Чатыры чалавекі былі ўзятыя пад варту ў зале суда, яны раней былі пад падпіскай аб нявыездзе. Сёння гэтым чацвярым не пашанцавала, яны атрымалі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі. Такая крымінальная справа на Віцебшчыне першая, з такой колькасцю абвінавачаных — трыццаць чалавек запар, не было такога ніколі”.
Банда Рынаса дзейнічала у Віцебску, Віцебскім раёне і на Шуміліншчыне цягам 10 гадоў — з 1996 па 2006. За гэты тэрмін яны здзейснілі болей як сотню злачынстваў. Забойстваў на рахунку банды Рынаса няма, але ў спісе вялікая колькасць рабаўніцтваў, махлярскіх дзеянняў, вымагальніцтваў ды іншых цяжкіх ды менш цяжкіх злачынстваў.