Украіна падпісала палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕС
Дамова падпісаная ў Брусэлі "на палях" двухдзённага саміту Еўрасаюза.
Першымі подпіс пад дакументам паставілі старшыні Еўрапейскага савета і Еўракамісіі Герман ван Рампей і Жазэ Мануэл Барозу. Пасля гэтага пагадненне падпісаў прызначаны Вярхоўнай Радай на пасаду прэм'ер-міністра Украіны Арсень Яцанюк, паведамляе УНІАН. Следам за ім у алфавітным парадку дакумент падпісалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін ЕС.
Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай, з аднаго боку, і Еўрасаюзам, Еўрапейскай супольнасцю па атамнай энэргіі і іх дзяржавамі-чальцамі, з другога боку, першапачаткова планавалася заключыць на саміце "Усходняга партнёрства" 28-29 лістапада 2013 года ў Вільні. Аднак роўна за тыдзень да гэтага кабінет міністраў Украіны на чале з Мікалаем Азаравым прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання дакумента.
Фота — Reuters