Украіна заклікала ЕС пачаць транспартную блакаду Беларусі і Расіі
Міністэрства інфраструктуры Украіны накіравала ў Еўракамісю афіцыйны зварот. Украінцы прапаноўваюць цалкам заблакаваць транспартныя зносіны з Беларуссю і Расіяй.
Яны заяўляюць, што расійскі бізнес знаходзіць шляхі для абыходу ўведзеных санкцый.
Украінскае ведамства лічыць, што неабходна перакрыць шляхі для пастаўкі ў краіну-агрэсар тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для ваенных патрэбаў.
Прапановы Міністэрства інфраструктуры:
— цалкам заблакаваць наземныя і марскія транспартныя зносіны з Расіяй і Беларуссю;
— заблакаваць магчымасць перавозкі грузаў і людзей у Расію і Беларусь праз тэрыторыю ЕўраСаюза і за яго межы;
— забараніць прадастаўленне мытных паслуг у дачыненні да тавараў, якія дастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь.
Раней прадстаўнікі міністэрства заклікалі Еўрасаюз закрыць усе парты для расійскіх і звязаных з Расіяй кампаній. Таксама яны прапаноўвалі закрыць доступ да аўтамабільнай сеткі для расійскіх і беларускіх перавозчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.