Украінцаў не будуць пускаць у беларускія лясы для збору ягад

Пропуск у Беларусь зборшчыкаў прыпыняецца з 5 жніўня па 2 верасня. Рашэнне было прынятае па ініцыятыве камандавання Пінскага памежнага атраду, паведамляе сайт tomin.by.


Украінскі ўчастак мяжы для сезоннага пропуску жыхароў памежжа Беларусі адкрыўся 1 ліпеня. Дамоўленасць памежных ведамстваў абедзвюх краінаў была дасягнута, каб пазбавіцца ад неабходнасці дэпартаваць сотні парушальнікаў, якія прыйшлі на тэрыторыю Беларусі ў пошуках лясных дароў.


Пасля змяншэння пажарнай небяспекі пропуск будзе адноўлены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі