Украінцы ладзяць у Варшаве акцыю за легалізацыю нелегалаў
22 кастрычніка каля польскага Сэйму ў Варшаве ладзіцца акцыя за легалізацыю незаконных мігрантаў. Арганізуюць яе ўкраінцы ў Польшчы.
Удзельнікі плануюць перадаць кіраўніку Сэйма Гжэгажу Схеціне сабраныя подпісы за правядзенне легалізацыі нелегалаў у Польшчы ды рэкамендацыі, як лепш яе правесці.
Акцыя ладзіцца пад лозунгам "Я - за легальную працу і знаходжанне іншаземцаў у Польшчы". Яе сімвалам будзе зялёны яблык. Удзельнікі акцыі, якія выступаюць ад імя незаконных мігрантаў не толькі з Украіны, але і з іншых дзяржаваў, таксама плануюць перадаць дэпутатам польскага Сэйму кошык яблыкаў (многія нелегалы працуюць на зборы садавіны і гародніны).
Як лічаць арганізатары, легалізацыя незаконных эмігрантаў будзе выгаднай для Польшчы. Акрамя гэтага, легалізацыя дазволіць многім з нелегалаў наведаць свае родныя краіны, у якіх яны не былі па некалькі гадоў. Заклік правесці легалізацыю будзе перададзены таксама прэзідэнту Польшчы Браніславу Камароўскаму і кіраўніку ўрада Дональду Туску.