Украінец вёз у Беларусь кантрабандай амаль 100 кг сала

Украінец вёз у Беларусь кантрабандай амаль 100 кг сала

98 кілаграмаў сала хацеў увезці ў Беларусь кантрабандай 31-гадовы грамадзянін Украіны. Здарэнне адбылося ў жніўні, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта

Беспрацоўны жыхар Валынскай вобласці ехаў праз беларуска-ўкраінскую мяжу на аўтамабілі "Ford Mondeo". У мытнай дэкларацыі ён пазначыў толькі часовы ўвоз аўтамабіля на тэрыторыю ЕАЭС. 

Мытнікі накіравалі аўто ў бокс для дагляду. Там яны выявілі схованкі са свежым свіным салам. 98 кг сала было схавана за дэкаратыўнай абшыўкай усіх дзвярэй машыны і багажнага аддзялення. Ніякіх дакументаў на сала (у тым ліку ветэрынарнага сертыфікату) у мужчыны не было.

На кантрабандыста склалі адміністрацыйны пратакол. Яго аўтамабіль 2002 года выпуску (коштам больш за 8 тысяч рублёў) забраны да рашэння суда.

Дарэчы, ад пачатку года супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі 94 спробы кантрабанды ў Беларусь. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі