Украінская парламенцкая дэлегацыя наведае Беларусь 8—10 снежня
Украінская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Вярхоўнай рады Мікалаем Таменка будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 8—10 снежня, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Праграмай візіту прадугледжана сустрэча Мікалая Таменка з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі.
Падчас візіту адбудзецца трэцяе паседжанне міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Беларусі і Вярхоўнай рады Украіны.
У рамках візіту таксама запланаваныя сустрэчы ўкраінскай дэлегацыі з кіраўніцтвам МЗС, Міністэрствам спорту і турызму Беларусі.