Украінскія дэпутаты патрабуюць ад Парашэнкі прызначыць пасла ў Беларусі
Больш за год Украіна не мае свайго пасла ў Беларусі, а Адміністрацыя прэзідэнта Пятра Парашэнкі і не думае вырашаць гэтае пытанне, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны. З такой заявай звярнуўся да кіраўніка Украіны з трыбуны Вярхоўнай Рады дэпутат Ігар Гузь.
Гузь: “Гэта не Зімбабве, не Парагвай і не Манголія — гэта краіна, з якой мы маем агульную мяжу. Гэта краіна, якая мае цесныя вайсковыя адносіны з Расійскай Федэрацыяй. Не прызначаць пасла да Беларусі — гэта дыверсія, гэта дзейнасць супраць украінскай дзяржавы! У Беларусі павінен быць чалавек, які будзе адстойваць там інтарэсы Украіны”.
Дэпутат нагадаў, што цягам апошніх двух дзён у сваякоў беларусаў, якія ваююць на Данбасе на баку Украіны, беларускія спецслужбы правялі ператрусы з мэтай іх запалохвання. І нагадаў пра тых украінцаў, што ваявалі на баку сепаратыстаў і зараз выехалі жыць у Беларусь — іх не толькі не пераследуюць, але яны і спакойна даюць інтэрв’ю беларускім СМІ і распавядаюць пра тое, як забілі сотні ўкраінцаў. Але рэакцыі ўкраінскага боку ні на першыя падзеі, ні на другія няма. “Усё з-за таго, што ў Беларусі няма пасла Украіны”, — падсумоўвае Гузь і заклікае прэзідэнта Украіны тэрмінова вырашыць гэтае пытанне.
Паўнамоцтвы папярэдняга пасла Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля скончыліся 16 траўня 2015 года. Яшчэ ў 2014 годзе Генпракуратура Украіны падазравала яго ў межах крымінальнай справы па фактах падрыву абароназдольнасці краіны. Ва Украіну пасля заканчэня тэрміну паўнамоцтваў пасла Ежаль так і не вярнуўся. Дзе ён, дагэтуль невядома.
Петро Порошенко більше року не призначає Посла України в Білорусі, а там на днях відбуваються численні обшуки в батьків білоруських добровольців які воюють за українські інтереси на Донбасі. Натомість білоруси які воюють на боці ДНР/ЛНР вільно дають інтерв'ю місцевим ЗМІ де зухвало розповідають про кількість вбитих ними українців.Фактично ситуація проста: якщо в країні немає посла України то ми там жодним чином не представлені і наша національна позиція там відсутня.
Posted by Ігор Гузь on 1 Красавік 2016