Украінскія "Ураганы" знішчылі авіяцыю баевікоў
Цяпер у так званых "ЛНР" і "ДНР" самалётаў няма.
Сталі вядомыя падрабязнасці знішчэння ўкраінскімі сілавікамі "авіяцыі" баевікоў на Данбасе. Яна базавалася каля вёскі Вербавая пад Данецкам. Як піша ў Facebook дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Барыс Філатаў, па самалётах баевікоў удар нанеслі дзве ўстаноўкі "Ураган". Адначасова быў знішчаны і склад боепрыпасаў.
Нагадаем, раней баевікі з так званай "ЛНР" пахваліліся, што ў іх ужо ёсць "авіяцыя", якую яны будуць выкарыстоўваць. Украінскі бок не выключаў, што баевікі адмыслова заявілі пра наяўнасць самалётаў, каб арганізаваць прыкрыццё магчымаму з'яўленню на Данбасе расійскіх самалётаў.
Фота: Reuters