Украінскую “малочку” прадаюць пад выглядам беларускай

Ва Украіне з'явіўся псеўдабеларускае марозіва “Белая Бяроза”. Нягледзячы на беларускую назву ("бяроза" па-украінску "береза"), яго вырабляюць на заводах ў Днепрапятроўску і Харкаве, але пазіцыянуецца “малочка” як беларуская.

“Назва гандлёвай маркі "Белая Бяроза" кажа пра тое, што мы родам з Беларусі, хаця глебу для ўкаранення і станаўлення брэнда мы нашылі ў гасціннай Украіне!” — паведамляе сайт “Белай Бярозы”. Зарэгістраваны, дарэчы, у зоне .by.

На вокладцы марозіва змяшчаецца інфармацыя пра тое, што яно зроблена з беларускага сметанковага масла.

“Брэнд пабудаваны на існуючым іміджы беларускіх прадуктаў. Гэта ўдалы ход з пункту гледжання мінімізацыі выдаткаў на пазіцыянаванне. Дастаткова правільна аформіць прадукт”, — цытуе маркетолага Talan Communications Леру Заранка сайт “Аграперспектыва”.

Беларускія малочнікі актыўна асвойваюць ўкраінскі рынак. За два апошнія гады аб'ёмы паставак “малочкі” з Беларусі ва Украіну павялічыліся на 78%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі