Уладальнік кавярні ў Гомелі паўстаў супраць людзей з ноўтбукамі
Кавярня Varka у Гомелі
Уладальнік кавярні ў Гомелі паўстаў супраць людзей з ноўтбукамі. Для такіх кліентаў Мікіта Несцераў пакінуў толькі адзін — агульны вялікі стол. Але яны працягваюць прыходзіць!
Справа ў тым, што Varka, дзе працуе Несцераў, — кавярня невялікая. А госці з лэптопамі раней часта займалі большасць столікаў, рабілі мінімальныя заказы і заставаліся на 5-7 гадзінаў. Да таго ж — удзельнічалі ў зум-колах і праводзілі стрымы.
Пасля таго, як уладальнік кавярні ўвёў абмежаванні, людзі з ноўтбукамі... працягваюць прыходзіць! Тое, як яны ігнаруюць правілы, і прымусіла яго выказацца ў сацсетках ізноў.
Ён кажа, што хацеў бы згубіць усіх кліентаў з ноўтбукамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.