Уладальнікі "Вострава чысціні" ліквідуюць свае кампаніі — СМІ

Крама "Востраў чысціні"

Крама "Востраў чысціні" / ostrov-shop.by

Уладальнікі гандлёвай сеткі "Востраў чысціні і густу" ліквідуюць ўсе звязаныя з ёй кампаніі, піша сайт "Зеркало".

Таксама заснавальнікі рытэйлу згортваюць сваю дзейнасць як ІП. Адна з кампаній-"сясцёр" "Вострава чысціні і густу" мае перспектыву суда, звязанага з пытаннямі банкруцтва.

Ліквідуецца фірма "ЗахадХімГандаль" — асноўная кампанія, якая кіруе групай "Ромакс", куды ўваходзіць і сетка "Востраў чысціні і густу". Таксама пад ліквідацыю трапілі "Вытворчая кампанія Ромакс", "ЗахадХімСэрвіс", "ЗахадХімІнвест", "Гандлёвая кампанія Ромакс".

З агульнавядомых кампаній групы застаецца толькі фабрыка "Ромакс", якая займаецца пераважна вытворчасцю мыла і мыйных, чысцячых і паліруючых сродкаў. Праўда, 4 ліпеня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці павінна адбыцца пасяджэнне па банкруцтве і гэтай кампаніі.

Згортваюць сваю дзейнасць як ІП і саўладальнікі гэтай1 групы кампаній — муж і жонка Віктар і Аксана Рамук. Гэта можа быць звязана з узмацненнем жорсткасці ўмоваў для ІП.

Гэта не абавязкова азначае, што група кампаній канчаткова згортвае сваю дзейнасць. Ёсць верагоднасць, што замест некалькіх юрыдычных асоб з'явіцца адна, праз якую сям'я Рамукоў працягне кіраваць папулярнай гандлёвай сеткай. У сваім інтэрв'ю на пачатку 2024 года Віктар Рамук заяўляў, што сетка "Востраў чысціні і густу" не плануе закрывацца канчаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі