Улады абмяжуюць час знаходжання ў агульным аддзяленні баранавіцкіх лазняў

Баранавіцкія ўлады лічаць, што людзі, якія ходзяць у лазні, праводзяць там зашмат часу. Чаго будзе каштаваць гэтае меркаванне жыхарам Баранавічаў, распавядае наш карэспандэнт Алесь Літоўчык: “З пачатку верасня у лазнях уводзіцца так званае “пасеансавае” абслугоўванне. Час знаходжання гарадажан у агульным аддзяленні будзе пільна адсочвацца і не павінен перавышаць дзве гадзіны.

Жадаючых памыцца даўжэй не будуць выганяць толькі ў тым выпадку, калі яны заплацяць за наступныя дзве гадзіны яшчэ 3600 рублёў. Праўда, сістэма кантролю за наведвальнікамі яшчэ не выпрацаваная”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі