Улады Германіі легалізавалі марыхуану ў медыцынскіх мэтах

Улады Германіі легалізавалі марыхуану ў медыцынскіх мэтах

Урад Германіі прыняў закон, які дазваляе цяжка хворым пацыентам атрымліваць марыхуану па рэцэпце дактароў. Дазвол пачне дзейнічаць з вясны наступнага года.

Сёння нямецкія пацыенты, якія пакутуюць ад раку, СНІДу або хваробы Паркінсана, могуць атрымаць марыхуану толькі па спецыяльным дазволе і мусяць аплаціць яе самі сабе. Новы ж закон зробіць “траўку” даступнай у аптэках, а выдаткі на яе закупку будуць пакрывацца сістэмай аховы здароўя.

Пры гэтым улады падкрэсліваюць, што не маюць намеру дазваляць ўжыванне марыхуаны для турыстычных мэтаў, паведамляе ВВС.

Законы, якія дазваляюць выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах, дзейнічаюць у некалькіх еўрапейскіх краінах і ў некалькіх штатах ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі