Улады Маладзечна раптоўна адмовілі гурту J:Морс у правядзенні канцэрта
Улады Маладзечна адмовілі гурту J:Морс у правядзенні канцэрта 10 верасня. Літаральна за дзень да падзеі гарадская адміністрацыя раптам усвядоміла складанасць эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе і палічыла, што праводзіць мерапрыемства немэтазгодна.
Магчыма, што адмена канцэрта J:Морс — гэта першы сігнал беларускім музыкам, якія падтрымалі пратэсты. Якраз гэты гурт у жніўні ездзіў у Салігорск падтрымаць мясцовых шахцёраў, якія страйкавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.