Улады пакуль не знайшлі месца для новага будынка гістарычнага музея
Цяпер гістарычны музей размешчаны ў гэтым будынку на вуліцы Маркса
Менскія ўлады вырашылі пабудаваць новы будынак для гістарычнага музея яшчэ ў 2017 годзе. Месца вызначылі — насупраць стэлы "Мінск — горад-герой". Але, як аказалася, наваселля музею давядзецца чакаць яшчэ доўга.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на галоўнага архітэктара горада Вольгу Верамей, ад першапачатковай пляцоўкі адмовіліся"з-за невялікіх памераў участка".
Іншыя варыянты, прапанаваныя на сёння, не былі адобраны, таму пошук пляцоўкі працягваецца.
Нацыянальны гістарычны музей размешчаны на вуліцы Карла Маркса. Плошчаў яму не хапае, таму пытанне з новым будынкам для музея застаецца досыць актуальным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.