Улады Шчучына адклікалі дазвол на правядзенне намётавага фэсту "Раса"
Улады Шчучына адклікалі ранейшы дазвол на правядзенне намётавага фэсту "Раса", піша TUT.by. Цяпер арганізатары шукаюць новае месца і вызначаюць новыя даты.
Фэст "Раса" меркавалася правесці з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на аэрадроме пад Шчучынам. Арганізатары называюць яго беларускім аналагам вядомага амерыканскага фэсту ў пустыні Невада. Праводзіць яго планавалі цягам шасці дзён.
Ідэя фэсту ўзнікла падчас закрытых межаў. Арганізатары планавалі, што беларусы самі будуць арганізоўваць на фестывальнай пляцоўцы свой побыт і вольны час. Меркавалася, што на гэтай пляцоўцы зомгуць размясціцца намётавыя лагеры, зоны актыўнасці і фудкорт, "а таксама самалёты і верталёты малой авіяцыі, якімі можна будзе скарыстацца на фестывалі".
Аднак цяпер шчучынскія ўлады адмовіліся ад ранейшага ўзгаднення праекта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.