Уладзімір Беражкоў падаў у суд на газету "Спортивная панорама"
Галоўны рэдактар газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў падаў у суд на газету "Спортивная панорама" і дырэктара Навукова-даследчага інстытута фізічнай культуры і спорту Аляксандра Бондара. Яго пазоў аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і пра сплату
маральных стратаў прыняў для разгляду суд Цэнтральнага раёна сталіцы.
Прычынай звароту ў суд стала публікацыя ў афіцыйным друкаваным органе Міністэрства спорту і турызму, у якой, на думку Беражкова, былі змешчаныя непраўдзівыя факты.
У прыватнасці, згаданы Бондар сцвярджаў, што ў 1996 годзе на Алімпійскім сходзе Беражкоў прызнаў часткова сваю віну за смерць першага міністра спорту і прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Уладзіміра Рыжанкова.
Таксама галоўны рэдактар "Прессбола" просіць суд устанавіць асобу журналіста, які рыхтаваў інтэрв'ю з Бондарам. Беражкоў патрабуе апублікаваць у "Спортивной панораме" абвяржэнне. Кампенсацыю за маральныя страты ён ацаніў у памеры 50 мільёнаў рублёў, інфармуе "Салідарнасць".